Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей

Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Внешние ссылки
Детский правовой сайт
МО РБ
УО Миноблисполкома
ГИАЦ МО РБ
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
Дзержинская районная библиотека
Powered by...
Linux
Apache
FPC
/images/banners/hotlineROO.png
Новости
    Турыстычны калейдаскоп дзевяцікласніка   
   24.05.2018    06:54:21

      Непрыкметна бяжыць час. Прыйшла вясна, прыйшоў май. Мабыць, Бог зрабіў гэты месяц для таго, каб чалавек адчуў сябе дзіцём прыроды, наталіўся прыгажосцю маладой атавы і першацветаў. Разам з маем адчуваецца і лёгкая трывожнасць перад першымі экзаменамі для дзевяцікласнікаў. Каб неяк развеяцца і адпачнуць, мы вырашылі рушыць у паход. І сапраўды, колькі яшчэ новага і цікавага на Дзяржыншчыне! Свежае паветра, дружная кампанія, песні пад гітару і страва, прыгатаваная на вогнішчы, – тое, пра што мараць у апошнія дні вучэбнага года юныя аматары вандровак і падарожжаў. Шлях наш пралягаў да Юцкоўскіх крыніц. Крышталёва прызрыстыя крыніцы вядомы ў жыхароў раёна здаўна. Выбіваюцца яны на паверхню зямлі ў самых зацішных і маляўнічых мясцінах, з глыбінь крутых яроў. Зараз месца добра ўладкавана, ёсць дзе пасядзець і што паглядзець. Населеныя пункты крыху знаходзяцца наводдаль. Можа, таму і жывуць дагэтуль, бруіста цурчаць звонкія чыстыя крыніцы, збіраючыся ў ручаіны, што ўліваюцца ў рэчку Уса. А якая смачная вадзіца! Да крыніц пастаянна прыязджаюць наведвальнікі: хто за вадой, хто проста палюбавацца прыгажосцю прыроды.

      Але ж якая вандроўка без вогнішча, смажанага сала і рамантычнага напеву пад гітару?! Здавалася, што ежа была самай смачнай, гарбата самай духмянай, а настрой самым цудоўным. Вярнуліся дамоў позна ўвечары з новымі эмоцыямі, яркімі ўспамінамі і прагай да новых вяршынь! Яшчэ адна старонка цудоўных мясцін Дзяржыншчыны перагорнута, але, думаю, хутка мы зноў пойдзем даследаваць нешта новае і невядомае. Далучайцеся!

 

Каваленка М.М., кл.кіраўнік 9 “Б” класа

Сабалеўская Лізавета, вучаніца 9 “Б” класа

Фотачкі

 

.: Поиск :.
Новости schoolnet.by
: Погода :.

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно